Кросфіт для пенсіянераў

19 марта 2016

У Гродне набіраюць групу пажылых для заняткаў спортам. Выпускнікі першай ступені, якія займаюцца фітнесам паўгода, спрабуюць заахвоціць да фізічнай актыўнасці сваіх аднагодкаў. І ў якасці матывацыі дэманструюць уласныя магчымасці. Кожны занятак праходзіць пад назіраннем фітнес-інструктара і ў адпаведнасці з рэкамендацыямі медыкаў. Вольга Капковіч пабывала на незвычайнай трэніроўцы.

У такім павольным тэмпе па 40 хвілін і тры разы на тыдзень. Такі шчыльны фітнес-графік дазваляе жанчынам у свае 60+ выглядяць і адчуваць сябе на дзясятак год маладзейшымі.

Прафесійныя інструктары сваіх узроставых кліентаў да сямі патоў не ганяюць, але і расслабляцца на дыванках не дазваляюць. Згодна з асаблівасцямі медкарты кожнай жанчыны ўпор робяць на кардыанагрузку, тонус мышцаў, а таксама ўмацоўваюць суставы і пазваночнік.

За актыўнымі пенсіянеркамі і іх вясновым пераўвасабленнем мужчыны пакуль толькі назіраюць. А валанцёры цэнтра “Веды”, якія і арганізавалі фітнес-заняткі “для тых каму за”, спадзяюцца, што яскравы прыклад жанчын заразіць і іх спадарожнікаў жыцця.

Галоўнае ў такім шаноўным узросце не нашкодзіць здароўю. Гэта ведаюць і самі фітнес-бабулі. У вольны ад сям’і і спорту час яны актыўна прымаюць удзел у самых розных добрых справах.

Сталыя валанцёры навучаюць сяброў камп’ютарным ведам і праводзяць адкрытыя заняткі па фітнесу. Яны ўпэўненыя: сацыяльная і фізічная актыўнасць - іх пуцёўка ў даўгалецце.