Сёння студэнтам юрыдычнага факультэта БДУ ўручылі дыпломы

27 июня 2013

Наперадзе іх чакае новы жыццёвы этап - праца ў адвакацкіх калегіях, судзе, пракуратуры. Стаць прафесіяналамі ім яшчэ трэба, аднак многім да выдачы дыпломаў на рукі ўжо паступілі першыя прапановы праявіць сябе ў справе.


Уладзімір Каралёў убачыў новых дыпламаваных спецыялістаў.


Крыху нясмела яны заходзяць у залу і самі не вераць у тое, што пяць гадоў навучання ўжо скончыліся. Усведамленне таго, што пачалося дарослае жыццё, прыйдзе заўтра, але ўжо сёння яны стануць дыпламаванымі спецыялістамі.


За свае 88 гадоў юрфак Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выпусціў не адну тысячу спецыялістаў. Сёння ў ліцэі БДУ дыпломы атрымалі 354 чалавекі.


Сёння дзесяць кафедр юрфака рыхтуюць спецыялістаў па трох спецыяльнасцях: правазнаўства, эканамічнае права, паліталогія. У мінулым выпускнікі факультэта - зараз топ-менеджары і кіраўнікі вышэйшага звяна. Аднак адзін з самых прэстыжных факультэтаў краіны сваёй альма-матар лічаць не толькі беларусы. Гэтыя сцены вывелі ў жыццё, напрыклад, генпракурора і міністра пагранвойскаў Туркменістана, кіраўніка палаты парламента В'етнама.


Сяргей Балашанка, дэкан юрыдычнага факультэта БДУ: Ад іх прафесійнай дзейнасці шмат у чым залежыць будучыня нашай краіны. Гэта і міжнародныя кантракты, і міжнародная дзейнасць, звязаная з развіццём прамысловасці і вытворчасці.


Вось ён, доўгачаканы дыплом, дзеля якога за пяць гадоў былі і бяссонныя ночы, і пакутлівыя чаканні перад экзаменацыйнай камісіяй, і выпрабаванні.


Вераніка Гішкялюк, выпускніца юрыдычнага факультэта БДУ: Я вельмі шчаслівая, я сёння стала дыпламаваным спецыялістам. Гэтыя адчуванні незабыўныя. Заўтра нешта нязведанае будзе. Пачнецца новая праца, новае жыццё, новыя знаёмствы.


Кацярына Гучок, выпускніца юрыдычнага факультэта БДУ: Не магу перадаць усіх сваіх эмоцый. Хваляванне, радасць шчасце. Нейкія шкадаванні, што праляцелі ўсе гэтыя пяць гадоў.


Ужо былыя студэнты прызналіся: вучыцца не заўсёды было няпроста і не заўсёды займальна. Аднак нават шпаргалкі тут былі не ў пашане, бо дыплом выпускніка юрфака БДУ атрымліваюць толькі годныя вучні. Стаць прафесіяналамі ім ячшэ трэба, аднак многім да выдачы дыпломаў на рукі ўжо паступілі першыя прапановы праявіць сябе ў справе.