Да ІІ Еўрапейскіх гульняў служба хуткай меддапамогі атрымае сучасную медтэхніку

3 марта 2018

У Мінску да ІІ Еўрапейскіх гульняў служба хуткай меддапамогі атрымае сучасную медтэхніку і дадатковыя сродкі сувязі. Будуць закуплены апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх, дэфібрылятары, электракардыёграфы. Для большай эфектыўнасці і аператыўнасці аказання неадкладнай дапамогі плануецца мадэрнізаваць аўтамытызаваную сістэму ўпраўлення службай 103.

А ў мікрараёне Лошыца-2 сёлета плануецца пачаць будаўніцтва верталётнай пляцоўкі, а ў наступным годзе ў гэтым жа мікрараёне - новай падстанцыі службы 103.