Надвор'е паўплывала на авіясувязь

5 января 2017

У Калінінградзе 4 самалёты не могуць сесці праз галалёдзіцу і дрэнную бачнасць. Паводле папярэдніх звестак, у аднаго з лайнераў, які чакае дазволу на пасадку ў аэрапорце Храброва, сканчаецца паліва. 19 рэйсаў адмянілі і 27 затрымліваюцца ў аэрапортах Масквы. Прычыны пакуль не называюцца. У гэты момант затрымліваюцца некалькі рэйсаў і ў Мінску. Адзін з іх Калінінград - Мінск, іншы - Масква - Мінск.