Гомсельмаш у 2016 годзе плануе сур’ёзна пашырыць рынкі збыту

6 февраля 2016

Ужо вызначаныя кампаніі-партнёры, пры пасрэдніцтве якіх будзе рэалізоўвацца тэхніка, наладжаны абмен тэхнічнай інфармацыяй.

Экспарт у агульным аб’ёме паставак тэхнікі холдынга “Гомсельмаш” займае 90%. У 2015 годзе прадукцыя рэалізоўвалася ў дваццаці шасці краінах свету. Дыверсіфікацыя рынку збыту для завода з’яўляецца важным пытаннем. Заключэнне кантрактаў у цвёрдай валюце забяспечыць стабільную работу прадпрыемства.

Вядома, рэалізацыя такіх планаў патрабуе часовых выдаткаў. Як паказвае вопыт канкурэнтаў, каб выйсці на новы рынак, патрабуецца ад трох да пяці гадоў. Сумесная работа ў гэтым напрамку з боку прадпрыемства і Міністэрства замежных спраў павінна даць станоўчы вынік.