Дайджэст навін краіны

23 января 2016

На выставе ў Віцебску - прыродныя фотаздымкі рукамі святара. Брэсцкія маржы ў купелі паспяваюць згуляць у шахматы, і які рацыён зімой у жывёл Гродзенскага заапарка. Падрабязнасці ў нашым дайджэсце.

З надыходам зімы Гродзенскі заапарк перавёў жывёл ў цёплыя вальеры, змяніў рацыён харчавання на больш каларыйны. Гэта ніяк не абмежавала актыўны лад жыцця насельнікаў. Наадварот, дзікабразаў мароз прымусіў заняцца фізкультурай. А вось качкі і лебедзі нават пры моцным мінусе ад водных працэдур не адмаўляюцца. Шпацыруюць па снезе белыя і чорныя буслы. Птушкі, якія звычайна адлятаюць у вырай, у заапарку зімуюць у крытым вальеры. І нават мядзведзі не знаходзяцца ў спячцы.

Сапраўднае зімовае надвор'е радуе і брэсцкіх "маржоў". Аматары зімовага плавання збіраюцца ля заліва ракі Мухавец, каб адпачыць з карысцю для цела і душы. Кажуць: да рытуалу рыхтуюцца загадзя, рэгулярна абліваюцца халоднай вадой. Расціранне снегам - замест ручнікоў. Самыя спрытныя ў купелі паспяваюць нават згуляць у шахматы.

У Віцебску праходзіць выстава протаіерэя Аляксандра Захарава. Фатаграфіяй святар захапляецца амаль 10 гадоў. Свае першыя здымкі зрабіў ва ўласным садзе. Потым зацікавіўся партрэтамі і гарадскімі відамі. У экспазіцыі пад назвай "Ціхая радасць" айцец Аляксандр перадаў прыгажосць прыроды і захаваў дакументальнасць ландшафтаў, не выкарыстоўваў спецэфекты.