У Брэсце стартаваў адкрыты чэмпіянат Беларусі па плаванні

3 апреля 2024

Галоўны старт сезона для нашых плыўцоў. Адкрыты чэмпіянат краіны праходзіць у Брэсце.

У першы спаборніцкі дзень разгулялі 9 камплектаў узнагарод. У мужчын на дыстанцыі 200 м брасам лепшы час, чакана, паказаў Ілья Шымановіч. У тым жа стылі, але на дыстанцыі 50 м сярод жанчын, першае месца заняла Аліна Змушко. А вось Анастасія Шкурдай на дыстанцыі 200 м на спіне стала другой. Брастчанка ледзь уступіла расіянцы Соф'і Шахавай.

Таксама зборная Мінска выйграла і змяшаную эстафету вольным стылем. 3 красавіка вызначацца наймацнейшыя ў 8 відах праграмы. Старт ранішніх заплываў у 10:00. Прамую трансляцыю пакажа тэлеканал "Беларусь 5".