Беларусь рыхтуецца да маштабнай палітычнай падзеі

18 июня 2016

Ужо на наступным тыдні ў Мінску на Усебеларускі народны сход збяруцца 2 з паловай тысячы дэлегатаў з усіх рэгіёнаў краіны. Да гэтага ў абласных цэнтрах прайшлі сустрэчы дэлегатаў.

У Магілёве ў праграму народнага сходу ўвайшло наведванне прадпрыемства "Магатэкс" і завода па вытворчасці цэментна-стружкавых пліт у Крычаве. На прыкладзе вытворчасцей дэлегаты азнаёміліся, як прадпрыемствы падышлі да вырашэння пытанняў мадэрнізацыі, дыверсіфікацыі рынкаў і выпуску новых тавараў.

Падчас сустрэчы дэлегатаў ад Гродзенскага рэгіёна гаворка ішла пра аптымізацыю і эфектыўнае развіццё адукацыі. Удзельнікі абмеркавалі таксама актуальныя пытанні ў эканоміцы, культуры і сацыяльнай сферы.

Нарада дэлегатаў ад Брэсцкай вобласці праходзіла ў фармаце канферэнц-сувязі. Адзначана, у наступныя 5 гадоў у Брэсцкім рэгіёне будзе рэалізавана 16 важных інвестпраектаў. Задача – павялічыць тавараабарот, вырашыць пытанне занятасці і падрыхтоўкі кадраў, пашырыць экспартныя рынкі і прыцягнуць больш замежнага капіталу.

Клопат пра чалавека, павышэнне дабрабыту і якасці жыцця беларусаў - такім бачаць шлях развіцця нашай краіны і дэлегаты Усебеларускага сходу ад Віцебскага рэгіёна. Адпаведную рэзалюцыю ўдзельнікі прынялі на абласным сходзе.