Зоркі сусветнага ўзроўню выбіраюць нашу краіну як найболей камфортную

16 августа 2015

Пакуль у Беларусі выбіраюць прэтэндэнтаў на прэзідэнцкае крэсла, за акіянам зоркі сусветнага ўзроўню выбіраюць нашу краіну як найболей камфортную для жыцця. На тыдні Інтэрнэт і стужкі інфармацыйных агенцтваў абляцела выказванне экс-вакаліста Deep Purple і Rainbow Джо Цёрнера пра яго рашэнне пераехаць у Беларусь. Вось што сказаў легендарны спявак і музыкант: "Я планую пераехаць у Беларусь, калі Аляксандр Лукашэнка дазволіць. На жаль, я некамфортна пачуваюся ў ЗША, я не згодзен з палітычнымі рашэннямі. Гэтая краіна зараз не з'яўляецца той, у якой выгадаваў мяне мой бацька. Я знайшоў для сябе новы дом у іншай частцы свету".