Ва Украіне працягваецца расследаванне рэзананснага забойства Дзяніса Вараненкава

26 марта 2017

Гэта экс дэпутат расійскай Дзярждумы. У чацвер яго застрэлілі ля гатэля прама ў цэнтры Кіева. На апублікаваным запісе замаху відаць, як кілер некалькі разоў страляе ў ахвяру і яе целаахоўніка. Затым спыняецца, каб зрабіць кантрольны стрэл і пераканацца ў тым, што Вараненкаў ужо мёртвы. У гэты час паранены ахоўнік экс-дэпутата ўжо лежачы робіць некалькі стрэлаў у кілера. Вараненкаў загінуў на месцы, яго забойца памёр у бальніцы, скразная рана ў галаву аказалася смяротнай.

Асоба забойцы ўжо высветлена - гэта грамадзянін Украіны Павел Паршоў. Ён служыў у Нацгвардыі, ваяваў у Данбасе. Дарэчы, Паршоў быў прызваны на воінскую службу, знаходзячыся ў вышуку па абвінавачанні ў легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам. Адзначым, сам Вараненкаў таксама хаваўся ва Украіне ад праблем з законам. У Расіі экс-дэпутата падазравалі ў рэйдарскім захопе будынка. З лютага былы парламентарый знаходзіўся ў міжнародным вышуку, але сцвярджаў, што яго праследаванне носіць палітычны характар. Праваахоўнікі лічаць, што цэллю магла быць і жонка Вараненкава Марыя Максакова - таксама экс дэпутат Дзярждумы. Хто мог стаяць за забойствам Вараненкава, незрзумела. Кіеў і Масква абмяняліся традыцыйнымі абвінавачаннямі ў дачыненні да трагедыі.