У панядзелак Аляксандр Лукашэнка таксама прыняў з дакладам старшыню Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыя Вакульчыка

5 июля 2015

Падчас рабочай сустрэчы ішла размова аб бяспецы дзяржавы, стновішчы ўнутры краіны і сітуацыі на мяжы. Як адзначыў Валерый Вакульчык, зараз адбываецца нарошчванне прысутнасці ўзброеных сіл краін НАТА на заходніх межах, а таксама абвастрэнне крымінагеннага становішча ў суседняй Украіне. Рэагуючы, Беларусь вымушаная ўмацоўваць свае паўднёвыя межы.