Рабочая паездка Прэзідэнта ў Мінскую вобласць

1 апреля 2018

Як працяг тэмы бізнесу цікавы прыклад з беларускай глыбінкі. Гэта Дзяржынскі раён. Тут даказалі, што нават не маючы выхаду да мора або вялікіх рэк у Беларусі можна вырабляць чорную ікру! Пры гэтым на выставах і дэгустацыях далікатэсы бяруць прызавыя месцы. Ну хто пасля гэтага стане іранізаваць пра беларускіх крэветак?

Хаця і крэветкі, і смаўжоў мы таксама разводзім. Але размова зараз пра больш дарагі далікатэс. Тут тэхналогія больш складаная. Ствараць у краіне аквакультурныя гаспадаркі, дзе займаюцца развядзеннем каштоўнай рыбы, было даручэннем Прэзідэнта. На гэтым прыватным прадпрыемстве асятровыя ўжо прыносяць рэнтабельнасць пад 30 %.

У перспектыве збіраюцца да чорнага далікатэсу дадаць і чырвоны (плануюць пабудаваць і завод па развядзенні ласасёвых). Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу надалей развіваць у краіне такія гаспадаркі.

Дарэчы, там жа, у Дзяржынскім раёне Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб яшчэ адным важным даручэнні: на працягу гэтага года завяршыць узвядзенне сянажных траншэй. Бо ад гэтага залежыць захаванасць кармоў, а значыць і сабекошт жывёлагадоўчай прадукцыі.

На гэта Прэзідэнт накіраваў аграрыяў падчас наведвання малочна-таварнага комплексу "Вязынка". Сучасны і тэхналагічны! Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб задачы давесці да ладу 1 тысячу 200 фермаў па краіне. Стаўка на малако апраўданая - сёння яно дае рэнтабельнасць пад 20 %.

На гэтым комплексе ў Дзяржынскім раёне атрымліваюць малако выключна экстра-класа.

Пробу з яго летась знімаў нават Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, які сказаў, што беларускае малако смачнейшае за віно. Але з гэтым, як аказалася, згодныя не ўсе.

Размова пра чарговыя неабгрунтаваныя прэтэнзіі Рассельгаснагляду. З учарашняга дня абмежаваны пастаўкі малочнай прадукцыі адразу з некалькіх беларускіх прадпрыемстваў. Прычын такіх дзеянняў нашы партнёры толкам не тлумачаць. Пры гэтым з беларускага боку максімальная адкрытасць і празрыстасць.

Ёсць меркаванне, што дзеянні Рассельгаснагляду ў тым ліку звязаныя з пастаўкамі ў Расію вялікіх аб'ёмаў сухога малака з іншых краін, у прыватнасці, з Новай Зеландыі.