26 апреля 2015

Апошнія сусветныя трэнды, пілотныя праекты і ноу-хау, якія яшчэ толькі заўтра з'явяцца на беларускім рынку, на гэтым тыдні прывезлі ў Мінск на міжнародны форум TIBO-2015. Гэта ўнікальная магчымасць убачыць, паглядзець і патрымаць навінкі, бо шматлікія кампаніі рыхтуюць прэзентацыі як раз да выставы. Тэлефоны, планшэты, оптыка, новыя тэлесістэмы і камп'ютарнае забеспячэнне. 200 кампаній з 13 краін свету. Але TIBO - гэта не толькі выстава, але і кангрэсы, семінары і круглыя сталы. Магчымасць убачыць, чым жыве свет, як развіваемся мы. Беларусь, робячы стаўку на IT-сферу, паспяхова прасоўваецца ў сусветным рэйтынгу. У нас 38 месца. У перспектыве трапіць у 30-ку.

Дзмітрый Шадко, першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі:

"Для сябе мы такую задачу паставілі на гэты год - 100 электронных паслуг, сапраўды інтэрактыўных, каб любы імі мог бы карыстацца, не ўстаючы з канапы. Што такое інфармацыйна-камунікацыйныя паслугі ў звычайным жыцці - гэта павышаны камфорт, спрошчанае ўзаемадзеянне, у тым ліку з дзяржавай. Пачынаюць вырабляць складаныя тэхналагічныя дэталі, гэта зноў змяняе самі падыходы да вытворчасці. У прынцыпе актыўна зараз вяртанне вытворчасці ў краіны, дзе непасрэдна пражываюць спажыўцы. Гэта наогул глабальны ўплыў на сусветную эканоміку. Для нас вельмі важна гэты трэнд асядлаць, каб Беларусь была ў перадавых дзяржавах у гэтым кірунку".