Стымулы і матывацыя - важныя складальнікі спартыўнага поспеху

4 июня 2017

Але часам яшчэ больш важная воля да перамогі. Гэта разумееш, гледзячы на гісторыі атлетаў. Напрыклад, такіх як Іван Ціхан або Дар'я Домрачава. Сімвалічна, што менавіта яны былі побач з Прэзідэнтам і менавіта іх Кіраўнік дзяржавы браў за ўзор. Упартасць Дар'і Домрачавай, якая амаль адразу пасля нараджэння дачкі вярнулася ў спорт, і неверагодны спартыўны лёс, поўны перашкод, Івана Ціхана. Пасля працяглай паўзы даказаў і сабе, і канкурэнтам, што ён не толькі моцны ў кіданні молата, але што больш важна - моцны духам.