Сацыяльныя аспекты дзяржвыдаткаў

12 марта 2017

І ад меркаванняў да статыстыкі. Вось як на мове лічбаў выглядаюць аргументы. Ніякіх эмоцый - толькі факты.

Расказвае Святлана Лук’янюк.

Дзяржбюджэт, або той самы агульны кашалёк - гэта каштарысы кожнага ведамства, дзяржслужбаў і праграм урада. Як гаворыцца, дзеляць па патрэбнасцях. А вось папаўняюць яго за кошт падаткаў, гэта працэнтаў 80. Іншымі словамі, кожны з нас, тых, хто працуе, падтрымлівае скарбонку рублём.

Самы важкі кавалак - падатак на дададзеную вартасць. Гэта як спрацаваў рэальны сектар, ды і малы і сярэдні бізнес. Пасля амаль у роўных долях - падаходны і ад знешнеэканамічнай дзейнасці. Апошні залежыць ад памеру мытных пошлін на нафтапрадукты і калійныя солі і сусветных цэн.

Прыбытковая частка бюджэту залежыць ад таго, як спрацавала эканоміка. Фарміруючы яе, заўсёды пралічваюцца і гадавыя выдаткі. Агульны пірог, зразумела, дзеляць па прыярытэтах. У іх ліку - сацыяльная сфера, адукацыя, навука і ахова здароўя. У лічбах гэта выглядае так.

Летась выдаткі на сацыялку - гэта больш за 8 мільёнаў рублёў, з іх на адукацыю - вышэй за 17%, на ахову здароўя - больш як 14%. Астатнія грошы - на сацыяльную дапамогу, пенсіі і дапамогі.

У цэнтры ўвагі - вялікія сем'і: для іх адкрыты і сямейны капітал. 30 500 дэпазітных рахункаў больш як на 300 мільёнаў долараў. А гэта значыць, столькі сем'яў у Беларусі вырашыліся стаць шматдзетнымі.

Нас становіцца больш. Толькі адна лічба: летась у нашай краіне на свет з'явілася 119 000 дзяцей - такой нараджальнасці, падумайце, у Беларусі не было 12 гадоў.

Тут сваё важкае слова сказала і медыцына, высокі ўзровень спецыялістаў і найноўшае абсталяванне не толькі ў вялікіх гарадах, але і ў абласцях. Поспехі нашых хірургаў, трансплантолагаў і артапедаў - гэта сотні выратаваных жыццяў.

З дзяржказны за мінулы год на новыя паліклінікі, бальніцы і цэнтры выдаткавана амаль 240 мільёнаў рублёў. І каля 400 - на медтэхніку.

А значыць, дапамога прыходзіць больш хутка і, галоўнае, якасна. А важны паказчык развіцця медыцыны ў краіне - гэта працягласць жыцця яе жыхароў.

Паводле звестак ААН, у Беларусі жанчыны ў сярэднім жывуць 78 гадоў. Век мужчын карацейшы - 66. Пры гэтым сярэдняя працягласць жыцця ва ўсім свеце -- 71 год. Яшчэ адзін паказальны арыентыр - узровень дзіцячай смяротнасці. У нашай краіне ён нізкі - 2,9 праміле. Гэта значыць, што з тысячы малышоў летась не выратавалі менш за траіх.

На асаблівым рахунку ў дзяржавы дзеці-сіроты. Апрануць і накарміць іх, а многім і аказваць штодзённую медыцынскую дапамогу і асаблівы догляд у інтэрнатах -- клопат наш агульны. Падтрымка на ўзроўні рэспублікі, а таксама з мясцовай казны.

Беларусь штогод накіроўвае каля 2% ВУП на выплату дзіцячых дапамог. Іх у краіне - 11 відаў, і атрымлівае кожнае трэцяе дзіця. Падтрымка матэрыяльная і рэабілітацыйная - дзецям-інвалідам. Акрамя таго, з дзяржказны фінансуюцца дамы дзіцяці, інтэрнаты і сацыяльныя прытулкі. Усіх іх больш за 200.

Між тымі магчымасці бюджэту небязмежныя. І выгады для дзяцей часта залежаць ад нас дарослых: як працуем і як адлічваем тыя самыя падаткі. Дарэчы, сёння ўзровень беспрацоўя ў Беларусі - адзін з самых нізкіх у рэгіёне.

Так, у нашым саюзніку па ЕАЭС - у Арменіі - без працы амаль кожны пяты. Трохі лепшая сітуацыя ў Латвіі, праўда, лічба высокая і за папярэдні год моцна не змянілася - крыху меней як 10%. Беспрацоўе - адна з галоўных прычын масавай эміграцыі жыхароў Літвы. Афіцыйна 8% эканамічна актыўных жыхароў краіны не могуць працаўладкавацца. У Расіі на працягу апошніх гадоў тэндэнцыі да паніжэння. Яшчэ 6 гадоў таму сітуацыя была такой жа, як і ў Літве. Зараз - мінус 2,5 пункта.

У Беларусі дзяржава заўсёды падстаўляе плячо: беспрацоўным даюць магчымасць перавучыцца і дапамагаюць працаўладкавацца. Рэальная дапамога сёння і ў аплаце паслуг ЖКГ. Аб’яўленую 100-працэнтную аплату ўводзяць не маментальна.

За паслугі ЖКГ мы плацім каля 11% ад зарплаты. Паводле статыстыкі, гэта менш за нашых суседзяў. У лідарах рэйтынгу Украіна, там на аплату камуналкі сыходзіць аж палова прыбыткаў. 35% плацяць у Літве. У Польшчы трэба аддаць чвэрць ад сярэдняга заробку. У Расіі сыходзіць 17% ад зарплаты, у Казахстане - нямногім менш. У Беларусі, паводле інфармацыі на канец 2016, мы пакрываем больш як 60% выдаткаў. Дарэчы, суседзі расіяне ўжо аплачваюць камуналку па поўнай.