Белгідрамет мадэрнізуе сетку назіранняў

30 марта 2020
Прагнозы надвор'я на 10 сутак стануць  больш дакладнымі. Белгідрамет мадэрнізуе сетку назіранняў. Сёлета ўсталююць сем метэастанцый. Новыя аб'екты з'явяцца ў Іўі, Навасёлках, Кобрыне, Маларыце, Плешчаніцах. А таксама  два радыёлакатары  - у аэрапортах Гродна і Брэста. Гэта дазволіць павялічыць своечасовасць  прагнозаў да 6 гадзін. Што  гарантуе  бяспеку: палётаў, сельскагаспадарчых работ, правядзення спартыўных мерапрыемстваў. 

Акрамя таго, Белгідрамет атрымаў доступ да звестак  радараў Польшчы, Украіны, Расіі, краін Балтыі. Гэта дазваляе адсочваць небяспечныя атмасферныя з'явы.