Прафесійная адукацыя Беларусі пацвярджае ўзровень

24 мая 2015

17 прызавых месцаў вязе наша каманда з Казані. На міжнародным турніры World Skills паўтысячы студэнтаў каледжаў і ВНУ спаборнічалі па 50 кірунках. Разам з беларусамі сваю прафесійную адукацыю прэзентавалі каманды з Расіі, Казахстана, Ізраіля, Фінляндыі і Марока. Па такім складзе ўдзельнікаў, арганізатары назвалі конкурс World Skills СНД +.

Адзначым, што Казань - гэта толькі этап. Сусветны турнір у жніўні прыме Бразілія. Якія спецыяльнасці Беларусь прадставіць на World Skills у Сан-Паўла, ведае Кацярына Шыбко.

Алеся Назарава на World Skills у Казані ўдзельнічала ў намінацыі цырульніцкае майстэрства. За 4 дні па заданні міжнароднага конкурсу неабходна было зрабіць 8 прычосак. Практычна для кожнай - новая афарбоўка: эксперты ацэньваюць нават тое, наколькі колер валасоў спалучаецца з выбранай укладкай.

Конкурс прафесійнага майстэрства World Skills праходзіў на тэрыторыі Казанскага кірмаша. Гэта больш за 20 тысяч квадратных метраў. Арганізатары для ўдзельнікаў падрыхтавалі 6 павільёнаў. Некаторыя з іх знаходзіліся пад адкрытым небам. На адной такой пляцоўцы спаборнічалі механізатары. Сваё майстэрства яны дэманстравалі на прыкладзе беларускіх трактароў. Паводле слоў экспертаў, менавіта гэтая тэхніка ва ўсіх навучальных праграмах лічыцца асновай.

Валерый Лёвін, галоўны эксперт конкурсу World Skills СНД+ у намінацыі «Эксплуатацыя сельскагаспадарчай тэхнікі»: "Сутнасць конкурсу ў наступным: эксперты ў некаторых модулях уносяць няспраўнасці, якія канкурсанты павінны выявіць, ухіліць і зрабіць паспяховы запуск рухавіка".

З 50-ці магчымых спецыяльнасцяў нашы ўдзельнікі спаборнічалі ў 17 намінацыях. Разам з беларусамі сваю прафесійную адукацыю прэзентавалі каманды з Расіі, Казахстана, Фінляндыі, Ізраіля і Марока. Зыходзячы з такога складу, арганізатары назвалі конкурс World Skills СНД+. Для кожнай дэлегацыі, прызнаюцца эксперты, гэтае спаборніцтва ў Казані - сур'ёзны падрыхтоўчы этап да сусветнага першынства, якое пройдзе ўжо ў жніўні ў Бразіліі.

Больш за паўтысячы канкурсантаў спаборнічаюць у гэтым чэмпіянаце World Skills. Наша краіна - адна з самых маладых удзельніц гэтага руху. Да яго мы далучыліся менш за два гады назад. Пры гэтым у Казань прыбылі з самай вялікай дэлегацыяй. 45 чалавек спаборнічаюць па розных кірунках. Гэта хлопцы і дзяўчаты, якія перамаглі ў першым нацыянальным конкурсе World Skills. Ён праходзіў летась у беларускай сталіцы.

І ўжо тады ўдзельнікі, якія набралі самую вялікую колькасць балаў, пачалі падрыхтоўку да міжнароднага турніру. Стажыроўку праходзілі і за мяжой - на найбуйнейшых прадпрыемствах Еўропы.

Аркадзь Шкляр, рэктар Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі: "Перад гэтымі спаборніцтвамі яны прайшлі стажыроўку і ў Францыі, і ў ЗША, і ў Ірландыі і ў Фінляндыі. Мы спрабавалі ўсіх членаў каманды пастажыраваць у розных краінах, каб яны маглі адпавядаць тым задачам, якія ставяць перад імі спаборніцтвы".

І мэта не проста - заняць прызавое месца. Задача куды больш глабальная - зламаць стэрэатып аб працоўных прафесіях. З уступленнем у Балонскі працэс да гэтага пытання асаблівая ўвага. Адзін з галоўных пастулатаў адукацыйнага саюза - фарміраванне прафесійнай эліты.

І ў першую чаргу стаўку зрабіць на цеснае супрацоўніцтва з працадаўцам. Бо пытанне прафесійнай падрыхтоўкі кадраў павінна хваляваць не толькі педагогаў.

60 працэнтаў школьнікаў Фінляндыі выбіраюць працоўныя спецыяльнасці. Да World Skills яны далучыліся больш зв 20 гадоў назад. Гэты рух - прызнаюцца спецыялісты, з аднаго боку - дапамагае падняць прэстыж прафесійнай адукацыі, з другога - магчымасць аб'ектыўна паглядзець на сябе з боку.

Вынікі турніру World Skills СНД+ у Казані арганізатары аб'явілі толькі напярэдадні ўвечар на цырымоніі афіцыйнага закрыцця. Інфармацыя нават для экспертаў у адной намінацыі была канфідэнцыяльная. Свае выстаўленыя балы журы адпраўлялі ў спецыяльны цэнтр электроннай апрацоўкі звестак. Беларусы ўзялі ўзнагароды па кожнай з прапанаваных спецыяльнасцяў - 16 з іх заваявалі серабро. А ў намінацыі "Дызайн адзення» Вольга Закрэўская ўдастоена залатога медаля.

Зараз наша каманда будзе рыхтавацца да чэмпіянату ў Сан-Паўла. Беларуская прафесійная адукацыя на сусветным конкурсе (а гэта больш як 70 краін-удзельніц) плануюць прадставіць па гэтых жа 17-ці спецыяльнасцях.