Прэзідэнта Беларусі не адпусцілі з трыбуны АБСЕ без асабістых зносін

9 июля 2017

Кожны, хто хоць раз меў дачыненне да рэальнай палітыкі і дыпламатыі, ведае: парой самыя важныя кантакты і рашэнні прымаюцца па-за фарматам, пратаколам і высокімі трыбунамі. Парламенцкая асамблея выключэннем не стала.

Прэзідэнта Беларусі проста не адпусцілі без асабістых зносін з трыбуны АБСЕ. Дэпутаты з Расіі, Брытаніі, Фінляндыі, Францыі, Украіны, Канады (усіх і не пералічыць) вырывалі са шчыльнага графіка саміту каштоўныя хвіліны прамога дыялогу.

Як вопытны палітык і дэпутат у мінулым Прэзідэнт не пазбягаў такога адкрытага нефармату. Бадай, менавіта за гэтыя 100 крокаў Беларусь стала больш блізкай і зразумелей нашым партнёрам па АБСЕ. Яшчэ раз паказала сваю адкрытасць, гатоўнасць да дыялогу і шчырасць.

І хто ведае, магчыма, менавіта з гэтых поціскаў рукі і кароткіх рэплік складзецца ўражанне аб рэальнай Беларусі, а ў вялікай еўрапейскай палітыцы стане больш даверу, адкрытасці і ўзаемнасці.