Прэзідэнт пра Вялікую Перамогу

3 мая 2015

Звяртаючыся да беларускага народа і парламента Аляксандр Лукашэнка агучыў чатыры  галоўныя падзеі года. Сярод іх тры маючыя адбыцца нарады па важных тэмах (адукацыя, ЖКГ і сельская гаспадарка), прэзідэнцкія выбары, а яшчэ 70-годдзе перамогі ў Вялікай Айчыннай і ваенны парад, які адбудзецца ў Мінску 9 мая. Што тычыцца ваеннай тэматыкі, Аляксандр Лукашэнка  чарговы раз са шкадаваннем канстатаваў спробы перапісаць гісторыю Другой сусветнай вайны.