Вадохрышча святкуюць праваслаўныя вернікі

19 января 2023

19 студзеня ў праваслаўных вернікаў Вадохрышча - адзін з дванаццаці вялікіх святаў царкоўнага календара.

Белтэлерадыёкампанія пакажа святочнае набажэнства на Вадохрышча на тэлеканале "Беларусь 3". Пад скляпеннямі храма іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" яго ўзначаліць мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Пачатак трансляцыі а 10-й гадзіне раніцы. А перад трансляцыяй у 8:50 у эфіры "Беларусь 1" уладыка Веніямін звернецца да вернікаў са словам на Вадохрышча.