Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з паэтам-эпохай Яўгенам Еўтушэнкам

10 мая 2015

Сімвалічна, што на гэтым святочным, пераможным, тыдні Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з паэтам-эпохай, легендай, рэжысёрам і яркім публіцыстам Яўгенам Еўтушэнкам. 

Аб сваім жаданні абмеркаваць з беларускім лідарам не толькі літаратуру, але і ключавыя праблемы вайны і міру Яўген Аляксандравіч заявіў журналістам яшчэ напярэдадні, пасля прыбыцця ў Мінск. Размова на важныя тэмы атрымалася давернай і цёплай. Класік рускай паэзіі выказаў падзяку Кіраўніку дзяржавы за ўклад у справу міру і за прынцыповую пазіцыю па ўрэгуляванні сітуацыі ва Украіне.