Венецыя перажывае наймацнейшую за паўстагоддзя паводку

13 ноября 2019
Вядома аб двух загінуўшых. З-за праліўных дажджоў узровень вады на паўметра вышэйшы за крытычную адзнаку. Затопленыя 80% горада. Пад вадой апынулася крыпта сабора Святога Марка, оперны тэатр Ла Феніче, пяцізоркавыя фешэнебельныя гатэлі. Патоп выклікаў перабоі з тэлефоннай сувяззю і электрычнасцю. Улады збіраюцца аб'явіць рэжым надзвычайнага здарэння і ўжо пачалі падлік шкоды. На думку мэра Венецыі, паводка носіць апакаліптычны характар.