Подзвіг, які немагчыма забыць

14 мая 2017

У пачатку тыдня ўся краіна адсвяткавала 72-ю гадавіну з дня Вялікай Перамогі. Урачыстасці з гэтай нагоды заўсёды праходзяць у нас з размахам. У гэты дзень на плошчу Перамогі, каб аддаць даніну памяці, прыйшлі тысячы беларусаў. Ля Вечнага агню прайшла цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі. У гэты дзень побач з тымі, хто гераічна ваяваў за Радзіму, па традыцыі і Прэзідэнт Беларусі.

Звяртаючыся да прысутных і да ўсёй нацыі, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што сёння нельга дапусціць спроб перапісаць гісторыю. Памяць аб Вялікай Перамозе кансалідуе грамадства. Беларусы не забываюць подзвіг герояў і тое, якой цаной дасталася перамога. У гэтай вайне мы страцілі кожнага трэцяга жыхара. Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што беларускаму народу давялося прайсці праз пякельны агонь вайны, вытрымаць страты і разбурэнні таго страшнага часу. А потым прыкласці ўсю сілу і волю, каб адрадзіць Беларусь з попелу. Гэта заслуга пакалення пераможцаў.

Па плошчы ўрачыстым маршам прайшла зводная рота ганаровай варты, ва ўнісон усе прысутныя выканалі знакамітую песню "Дзень Перамогі". У неба над Мінскам узляцелі 72 галубы як сімвал пражытых мірных гадоў. Кіраўнік дзяржавы цёпла пагутарыў з ветэранамі і прадстаўнікамі дыпкорпуса.