Агляд сітуацыі на сусветным валютным рынку

23 августа 2015

Тэма фінансаў у стужках навін ва ўсім свеце на гэтым тыдні была ў топе. Сусветную эканоміку зноў ліхаманіць. У пятніцу вечарам усе асноўныя планетарныя фондавыя біржы закрыліся ў чырвонай зоне. У ЗША прамысловы індэкс Dow Jones паказаў самае буйное падзенне з 2011 года.

Загалоўкі адыходзячага тыдня: "Дэвальвацыя юаня нагадала эканамістам пачатак крызісу ў Азіі ў 1997 годзе", "Казахстанскі тэнге абваліўся да долара на 26 працэнтаў", "Brent упала да мінімальных за шэсць гадоў 46 долараў за бараль" і гэтак далей. Дзеясловы "ўпалі" і "страцілі" на першых палосах усіх сусветных СМІ апошняга тыдня.

Аналітыкі і эксперты назіралі за тым, куды ж зрушыцца нафта і залежныя ад яе валюты сыравінных эканомік. У незайздроснай сітуацыі апынуліся нават самыя багатыя людзі планеты - за сем дзён мінулага тыдня з-за абвалу на біржах яны страцілі 182 мільярды долараў. У паветры запахла новым сусветным крызісам.

Увесь тыдзень за рынкамі сачылі і нашы эканамічныя аглядальнікі. З намі ў студыі наш калега Андрэй Лапцёнак. Няўжо прычыны новых узрушэнняў такія відавочныя: нафта і кітайскі юань?

Сапраўды відавочныя. Гэта і дэвальвацыя юаня, і падзенне цэнаў на нафту, а ў выпадку з Расіяй яшчэ і заходнія санкцыі.

Зараз на рынку ўтварылася цэлая чарга экспарцёраў. І прагноз такі, што будзе празмернасць прапанавання і адпаведна скарачэнне попыту на нафту. Плюс да гэтага паніжэнне тэмпаў росту кітайскай эканомікі і вяртанне на рынак іранскай нафты. Усе краіны АПЕК павялічылі здабычу нафты да максімальнага за апошнія тры гады.

Паводле звестак ААН, прыкладна ў 20 дзяржаў чысты экспарт нафты ў сярэднім за апошнія гады перавышае 10% ВУП. Brent толькі за год патаннела на 60%. У сярэднім у гэтых краінах валюты дэвальвіраваліся на 30-40%.

Казахстан дэвальвіраваў сваю валюту на 26%. Зараз пытанне: ці мог ён зрабіць іншае?

Назарбаеў расказаў, што ў 2014-2015 гадах Нацбанк "спаліў" 28 мільярдаў долараў на падтрыманне курсу тэнге. У выніку, паводле яго меркавання, банкі другога ўзроўню "працуюць за кошт дзяржаўных грошай, трымаюць у сябе гэтыя грошы, не крэдытуюць эканоміку апошнім часам. І Нацыянальны банк так працаваў: валюту, якая ідзе ад Нацыянальнага фонду, ён паліў, каб утрымаць курс. 10 мільярдаў долараў "спалілі" толькі сёлета, а ўсяго 28 мільярдаў тэнге за мінулы і за гэты год".

Шчыра кажучы, аналітыкі здзіўляюцца, што яны пратрымаліся столькі часу, паколькі іх эканоміка моцна звязаная з расійскай, і рашэнне наконт плаваючага курсу ў гэтых умовах абсалютна апраўданае!

Тут трэба сказаць, што Беларусь, вядома ж, не валодала такой нафтавай праслойкай, як Казахстан, і нашы эканамічныя ўлады прапанавалі перайсці на плаваючы курс яшчэ ў 2011 годзе. З таго часу ў нас не было аднамомантнай дэвальвацыі, наш рубель хутчэй аслабляўся сінхронна з расійскім рублём, які напрамую залежыць ад нафтавых цэнаў.

Нацбанк Беларусі, які размясціў у чацвер каментарый па сітуацыі на валютных рынках, у ім і нагадаў, што ўнутраных прычын для змянення курсу няма. А любая валатыльнасць беларускай валюты будзе залежаць ад змянення знешніх фактараў, перш за ўсё цаны на нафту і дынамікі курсаў валют у краінах - асноўных гандлёвых партнёрах Беларусі. "Па меры паніжэння турбулентнасці на знешніх рынках будзе зніжацца і валатыльнасть абменнага курсу беларускага рубля", - гаворыцца ў каментарыі.

Што застаецца рабіць, калі вашы тавары на вашым асноўным рынку могуць стаць неканкурэнтаздольнымі? Уводзіць абмежаванні на імпарт тавараў з Расіі? Казахстана? Кітая? Гэта не выйсце. Павінна заставацца адно канкурэнтнае поле. І выбірацца з гэтай сітуацыі, калі мы партнёры, трэба ўсім разам. Вось меркаванні нашага маскоўскага эксперта - дырэктара аналітычнага дэпартамента кампаніі "Альпары" Аляксандра Разуваева і вядомага беларускага эканаміста Сяргея Саладоўнікава.

Якія яшчэ прагнозы? Меркаванні тут разыходзяцца. Напрыклад, аналітыкі Barclays лічаць, што да канца года долар у Расіі будзе каштаваць 73 рублі. А аналітыкі Bank of America мяркуюць, што да канца года расійскі ўмацуецца да 60. Калі не будзе новых шокаў. Так што лепшае зараз - гэта назіраць і нам самім прытрымлівацца раней выбранай стратэгіі.