Інтэрв'ю з выканаўчым сакратаром Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН Вольгай Алгaеравай

25 февраля 2018

Вернемся да форуму. Міжнародны кангрэс сабраў у Мінску дэлегацыі з амаль паўсотні дзяржаў. Ініцыятарам сустрэчы пры падтрымцы ААН выступіла наша краіна. Удзельнікі форуму адзначылі: вынікі пераўзышлі ўсе чаканні. Гутарка была канструктыўная, паднялі вялікую колькасць пытанняў, многія з якіх удалося вырашыць падчас дыскусій. Што датычыцца рэзюмэ, а яго адобрылі аднагалосна, дык там пералічаныя інавацыйныя падыходы краін да дасягнення парадку дня - 2030, або Мэт устойлівага развіцця. Зараз гэты вопыт будзе вывучацца ў іншых дзяржавах.

Пра тое, што менавіта абмяркоўвалі на форуме, пра поспехі Беларусі ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця, а таксама пра ролю і месца нашай краіны ў архітэктуры сучасных міжнародных адносін наша калега Вольга Давідовіч пагутарыла з выканаўчым сакратаром Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН Вольгай Алгaеравай (відэа).

Гаворачы словамі Вольгі Алгаеравай, хваліць Беларусь ёсць за што. Наша краіна паказала, што дасягненне Мэт развіцця тысячагоддзя нам пад сілу. Выкараненне галечы і голаду, роўныя магчымасці для атрымання пачатковай адукацыі, поспехі ў дасягненні гендарнай роўнасці, падтрымка мацярынства і дзяцінства.