Грузія: турызм і эканамічнае супрацоўніцтва

29 марта 2015

Дзіўныя ландшафты, сытная кухня і цудоўнае віно… Сакартвэла - так завуць сваю краіну грузіны… Краіна прымае каля 5 мільёнаў замежных турыстаў за год. А ў 2014-м яе наведалі больш як 19 тысяч беларусаў. На сёння Грузія - адзін з самых перспектыўных эканамічных партнёраў Беларусі ў Закаўказзі. Тавараабарот 64 мільёны долараў, і ёсць за кошт чаго расці далей. 

Аб месцы, дзе сустракаюцца цывілізацыі Захаду і Усходу, рэпартаж Таццяны Нікіцінай.

Усё лепшае, чым славіцца Каўказ, ёсць тут: гарачы тэмперамент, шматвяковыя традыцыі, горы, мора і мінеральныя крыніцы.

Сакартвэла - менавіта так завуць сваю краіну грузіны. Ідзе слова ад назвы народа, які раней пражываў на тэрыторыі цяперашняй Грузіі - картвэлы. Тут вытанчаныя архітэктурныя формы 19 стагоддзя на здзіўленне арганічна спалучаюцца з ультрасучаснымі небаскробамі і гатэлямі. А інтэрнацыянальнае насельніцтва - грузіны, армяне, азербайджанцы, рускія і ўкраінцы - развіваюць сумесны бізнес. Аджарская сталіца і горад кантрастаў Батумі рыхтуецца да новага турыстычнага сезона.

Георгій Чалакава нарадзіўся і вырас у Батумі. Нядзіўна, што па прафесіі ён марак. Адпрацаваўшы на вялікім грузавым судне, што далёка не кожнаму пад сілу, вырашыў заняцца турыстычным бізнесам. Гасцініцы ў Батумі будуюць круглы год. Здаецца, усе працуюць на турыстаў. Аднак, у першую чаргу, Аджарыя - гэта марскія вароты Грузіі. Нафтаперапрацоўчыя, машына- і суднабудаўнічыя заводы, а таксама мэблевая і чайныя фабрыкі размешчаныя менавіта тут.

Больш як 5 мільёнаў замежных турыстаў наведалі Грузію ў 2014 годзе. Гэта, дарэчы, амаль на мільён больш, чым насельніцтва гэтай краіны. Нядаўна тут правялі рэформу дзяржапарата. І на цяперашнім этапе Грузія дэманструе даволі добрыя паказчыкі. Напрыклад, тут рэзка знізілася злачыннасць. На сёння гэта адна з самых бяспечных краін як для пражывання, так і для падарожжаў.

Папулярныя не толькі марскія курорты, але і гарналыжныя. Гудауры, напрыклад. Па якасці сэрвісу ён не саступае еўрапейскім. І па цэнах адназначна выйграе.

Мінчанам Дзмітрыю і Ульяне лыжнага сезона ў Беларусі апынулася недастаткова. Зараз яны пакараюць схілы Вялікага каўказскага хрыбта. Іх не бянтэжыць вышыня ў дзве тысячы метраў над узроўнем мора.

У Грузіі вырошчавюць 545 сартоў вінаграду. З 50 вырабляюць віно.

Прадстаўленыя гэтыя віны і ў Беларусі. За 2014 год натуральных вінаградных вінаў у нашу краіну пастаўлена на суму больш за сем мільёнаў долараў.

Дзмітрый Мірончык, прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі: "Ёсць патэнцыял для нарошчвання ўзаемнага гандлю. У нашых інтарэсах таксама надаць двухбаковаму гандлю больш збалансаваны характар, бо на сённяшні дзень імпарт з Грузіі ў Беларусь перавышае беларускі экспарт у гэтую краіну".

Грузія - адзін з самых перспектыўных гандлёвых партнёраў Беларусі ў Закаўказзі. Па выніках 2014 года тавараабарот з Грузіяй склаў каля 64 мільёнаў долараў, экспарт - 23 мільёны. У 2015 годзе плануецца павялічыць пастаўкі ў Грузію сельскагаспадарчай тэхнікі, мясной і малочнай прадукцыі.

Лекавыя сродкі (3,5 млн. долараў), цукар (1,1 млн. долараў), малако і сліўкі (965 тыс. долараў), а таксама мэбля (921 тыс. долараў), шпалеры (870,7 тыс. долараў) і мінеральныя ўгнаенні (514,6 тыс. долараў).

Пры гэтым, аснова беларускага экспарту - лекі. Іх доля - больш за тры з паловай мільёны долараў, цукру - ледзь больш за адзін мільён. Трохі не дацягнулі да гэтай лічбы малочныя прадукты, мэбля і шпалеры. Паўмільённы кантрактны партфель Беларусь і Грузія заключылі на пастаўку мінеральных угнаенняў.

Тым не менш, аб'ём узаемнага гандлю пакуль недастатковы. Беларусь і Грузія маюць намер значна пашырыць гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва. У Беларусі тавары з Грузіі - адназначна брэнд, які, як і добрае віно, з цягам часу становіцца толькі лепшым. У Грузіі нашу прадукцыю таксама ведаюць, высока ацэньваюць яе якасць і аб'ектыўна - чакаюць.