Беларусь стала аўтамабільнай дзяржавай

3 июля 2018

Адной са знакавых падзей стала адкрыццё аўтазавода каля Жодзіна. І Беларусь ужо цалкам стала аўтамабільнай дзяржавай.

Краіна можа ганарыцца і стварэннем электратранспарту. А яшчэ двухпавярховыя цягнікі і трамваі. Аляксандр Харавец ведае справу нашых машынабудаўнікоў.

Сотні мільёнаў долараў інвестыцый, два з паловай гады карпатлівай працы, рэкордныя тэрміны, і ў лістападзе мінулага года свой канвеер запусціў завод "БелДжы". А на беларускія і еўразійскія дарогі выехаў першы прэміяльны красовер айчынны зборкі Geely Atlas.

Гэты аўтамабіль нарабіў шмат шуму як у медыяпрасторы, так і сярод радавых аўтааматараў. І сёння больш за 3 тысячы Atlas ужо пакараюць новыя кіламетры, ездзяць па трасах як нашай краіны, так і блізкага замежжа.

Магутнасці прадпрыемства дазваляюць выпускаць 60 тысяч аўтамабіляў за год. Пакуль кожныя 10 хвілін з канвеера сходзіць па адной машыне, у перспектыве новае аўто - кожныя пяць хвілін.

Нядаўна на рынку з'явіўся і больш бюджэтны, але не менш якасны красовер Atlas NL-4. Зусім хутка на дарогі выедзе і седан Geely. Доследныя ўзоры ўжо засвяціліся на беларускіх трасах.

Наступным крокам для пакуль яшчэ маладога беларускага гіганта аўтапрама стане электрамабіль. Пакуль распрацоўкі трымаюць у сакрэце, але ў тым, што менавіта электратранспарт - тэхніка не заўтрашняга, а ўжо гэтага дня, добра ведаюць на заводзе "Штадлер Мінск. А дзе менавіта ездзяць электрычкі, якія вырабляюць у Фаніпалі, распавядзе мой калега Аляксей Кандраценка.

Наогул электратранспарт, зроблены на "Штадлер Мінск", добра знаёмы і ўжо ацанілі ў Расіі, Грузіі, Азербайджане, Нарвегіі. А вось такія прыгожыя трамваі ў гэтыя дні, напэўна, перавозяць фанатаў чэмпіянату свету па футболе.

Першая партыя "чыжыкаў" паспяхова прапісалася ў Санкт-Пецярбургу. Усяго ў горад на Няве адправяцца 23 саставы. Трамваі, дарэчы, самыя высокатэхналагічныя і доўгія ў СНД.

Масквічы і госці расійскай сталіцы ацанілі камфорт на высокіх хуткасцях двухпавярховых саставаў праекта "Аэраэкспрэс". Гэтыя цягнікі курсіруюць паміж маскоўскімі аэрапортамі і чыгуначнымі вакзаламі.

Яшчэ адзін лакаматыўны праект - гэтым разам ужо для Мінскага метрапалітэна. Гэта будзе новы ўзровень стылю, камфорту і бяспекі.

Спецыялісты падлічылі, што штогод цягнікі "Штадлер" праязджаюць 110 мільёнаў кіламетраў. З улікам новых кантрактаў у Лацінскую Амерыку, а кампанія выйграла тэндар на пастаўкі цягнікоў у Балівію, гэты кіламетраж хутка відавочна павялічыцца.