Дзяржава гатова максімальна падтрымліваць моладзь

25 января 2015

Такім чынам, маладзёжны форум. Галоўная думка - дзяржава гатова максімальна падтрымліваць. І, зразумела, не толькі ў Год моладзі. Аб практычным напаўненні гэтай палітыкі мы пагаворым праз некалькі хвілін, а пакуль пра сам з'езд. Па-першае, новы фармат. Дыялог атрымаўся адкрытым і тэхналагічным. Форум не абмежаваўся толькі залай Палаца Рэспублікі. Тысячы чалавек прымалі ўдзел у з'ездзе ў рэжыме відэаканферэнцыі.

І, вядома, яблык як сімвал. Калі тэлегледачы ў навінах убачылі, як актывісты БРСМ сустракаюць Прэзідэнта з кошыкам фруктаў, у многіх было пытанне: а чаму яблыкі? Аказалася, версій некалькі. У тым ліку пра іх мы спытаем госця праграмы, але спачатку вось гэтыя словы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнка, якія прагучалі для тых, хто маладзейшы,  як пажаданне, а для тых, хто старэйшы, як план дзеяння.

І яшчэ адзін важны пункт з'езда. У аўторак Саюз моладзі выбраў новага першага сакратара. Ім стаў зараз ужо былы другі сакратар ЦК БРСМ  Андрэй Белякоў.