Кіраўнік дзяржавы ўручыў дзяржузнагароды. Віншуем калег!

15 января 2017

І яшчэ адна асабліва прыемная для нас цырымонія адбылася ў пятніцу  ў рамках афіцыйнага прыёму ад імя Кіраўніка беларускай дзяржавы на стары Новы год. Яго госці -  лепшыя з лепшых: прадстаўнікі розных прафесій, вядомыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, спартсмены, журналісты, дзеячы культуры. Мерапрыемства традыцыйнае і праходзіць заўсёды напярэдадні старога Новага года.

Згодна з традыцыяй Кіраўнік дзяржавы ўручыў дзяржузнагароды і падзякі за шматгадовую плённую працу, прафесіяналізм і дасягненне высокіх вынікаў. Медалём "За працоўныя заслугі" адзначана Алена Богдан - начальнік упраўлення Міністэрства аховы здароўя. Вользе Мазуронак - нашай знакамітай марафонцы - прысвоена званне заслужанага майстра спорту. Медаль Францыска Скарыны Прэзідэнт уручыў Надзеі Філіпавай - артыстцы Вялікага тэатра оперы і балета. Сярод узнагароджаных і вялікая група нашых калег-журналістаў.

За плённую працу і высокі прафесіяналізм падзяка Прэзідэнта аб’яўлена намесніку Старшыні Белтэлерадыёкампаніі Марату Маркаву - вядучаму праграмы "Буйным планам", а таксама вядучым нашай праграмы "Галоўны эфір" - намеснікам дырэктара Агенцтва тэленавін Сяргею Гусачэнку і Дзмітрыю Бачкову, палітычнаму аглядальніку АТН Юрыю Пракопаву (ён, дарэчы, шэф-рэдактар "Галоўнага эфіру") і намесніку генеральнага прадзюсара Белтэлерадыёкампаніі Вользе Шлягер. Віншуем калег!