Штодзённыя сутыкненні з паліцыяй па ўсёй Амерыцы

2 августа 2020
Адно вялікае надзвычайнае здарэнне зараз адбываецца па ўсёй Амерыцы. Штодзённыя сутыкненні з паліцыяй, палёты кактэйляў Молатава, перастрэлкі, аўтамабільныя тараны, забойствы, разгон слёзатачывым газам і вулічныя пагромы. Менавіта так выглядаюць звычайныя пратэсныя дні ў ЗША, якія працягваюцца ўжо трэці месяц.

Ад гэтых кадраў мурашкі па скуры. На гэтым тыдні масавыя беспарадкі афіцыйна прызнаныя пагрозай ураду Штатаў. У Портлендзе і Сіэтле ўсё, што адбываецца, аб’яўлена мяцяжом праз маштабы шкоды і пагрозы грамадскай бяспецы. Што нядзіўна, у адным толькі Портлендзе колькасць інцыдэнтаў са стралянінай павялічылася на 240 %. 

Палаюць чамусьці менавіта прадэмакратычныя штаты, губернатары якіх адмаўляюцца ад дапамогі федэральных сілавікоў, без якіх стабілізаваць становішча ўжо не атрымліваецца.

І вось у натоўпе чуваць заклікі да датэрміновай адстаўкі Трампа. А з лужка Белага дома даносяцца прапановы аб пераносе выбараў. Якія шанцы на мірны канец амерыканскай перадвыбарнай кампаніі, калі паводле апытанняў 31 % амерыканцаў лічыць магчымым пачатак грамадзянскай вайны на працягу найбліжэйшых пяці гадоў? 

Сітуацыю ацаніла Марыя Петрашко.