Акцыя "Нашы дзеці" для сем’яў з SOS-Дзіцячай вёскі ў Мар’інай Горцы

28 декабря 2019
Туды з навагоднімі падарункамі для 66 выхаванцаў і іх бацькоў прыехаў Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч. Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы ў фармаце ранішніка. Спецыяльна для хлопчыкаў і дзяўчынак правялі майстар-класы па вырабе ўпрыгажэнняў, іх адразу ж павесілі на ёлку. "SOS-Дзіцячая вёска Мар’іна Горка" працуе па трох асноўных напрамках: доўгатэрміновая апека, падтрымка сям'і і дзіцяці, а таксама супрацоўніцтва з дзяржслужбамі па вяртанні дзяцей у біялагічныя сем'і.