ЕС на тыдні быў за крок ад прыняцця новых санкцый у дачыненні да Расіі

23 октября 2016

СМІ на гэтым фоне спаборнічаюць у страшэнных загалоўках, называючы цяперашнюю эскалацыю "новай халоднай", "трэцяй сусветнай" і "патэнцыяльна ядзернай" вайной. Натуральна, усе мірныя дамоўленасці, якіх за апошнія гады атрымалася дасягнуць у Сірыі, пайшлі прахам.

Юрый Казлоў прадоўжыць. Канфлікт у Сірыі ўспыхнуў больш як пяць гадоў таму. За гэты час вайна забрала жыцці больш як 220 тысяч чалавек. Усе гэтыя людзі сталі ахвярамі, прынесенымі на алтар геапалітычных амбіцый. Яшчэ ў самым пачатку "арабскай вясны" палітолагі гаварылі, што серыя ўзрушэнняў на багатым рэсурсамі Блізкім Усходзе невыпадковая. Сірыя, у адрозненне ад Лівіі або Ірака, не багатая ні нафтай, ні газам, але выгадна размешчаная. Летам 2011 года стала вядома, што Дамаск дамовіўся з Тэгеранам і Багдадам аб будаўніцтве газаправода з Ірана ў Еўропу. Гэта ставіла пад пагрозу рэалізацыю такога ж катарскага праекта і таксама магло парушыць планы ЗША па продажы ўласнага газу краінам ЕС.

Як бы там ні было, але апошнім часам здавалася, што канфлікт у Сірыі пачаў згасаць. Актывізаваліся дыпламаты, пачаліся перамовы па мірным урэгуляванні і пошуку кампрамісу паміж Асадам і ўзброенай апазіцыяй, але некалькі тыдняў таму сітуацыя зноў абвастрылася. Каменем спатыкнення ў сусветнай палітыцы стаў горад Алепа - найбуйнейшы ў Сірыі і адзін з самых старажытных - восем тысяч гадоў таму тут ужо жылі людзі. У антычнасці і сярэдневякоўі Алепа знаходзіўся на Вялікім Шаўковым шляху, у найноўшы час лічыўся эканамічнай сталіцай Сірыі.

Зараз горад разбураны і падзелены на дзве часткі. Пасля пачатку канфлікту ў арабскай рэспубліцы заходнюю частку Алепа ўтрымліваюць урадавыя войскі, усходнюю - узброеная апазіцыя і дзясяткі ісламісцкіх фарміраванняў, многія з якіх паралельна ваююць адзін з адным.

У гэтым няма нічога дзіўнага. Прынамсі, для сучаснай Сірыі. Уся тэрыторыя краіны падзеленая паміж рознымі групоўкамі - ад курдаў, якіх падтрымліваюць усе, акрамя Турцыі, да "Ісламскай дзяржавы", якую не падтрымлівае ніхто. У Алепа ўсе гэтыя сілы сутынуліся паміж сабой. У горадзе не спыняюцца баі і артабстрэлы. У ліку ахвяр шмат грамадзянскіх. Паводле даных Мінабароны Расіі, толькі за апошнія два месяцы ў Алепа загінула некалькі соцень чалавек. У іх ліку 130 дзяцей.

Баевікі наўмысна прыкрываюцца мірным насельніцтвам. Напрыканцы тыдня Дамаск і Масква абвясцілі аб адкрыцці гуманітарных калідораў, па якіх Алепа можна было бяспечна пакінуць. Частка ахвочых паспела выйсці з горада, але многіх уцекачоў экстрэмісты расстрэльвалі.

Сітуацыя на міжнароднай арэне абвастрылася пасля таго, як войскі Башара Асада пры падтрымцы расійскай авіяцыі пачалі маштабнае наступленне на ўсходнюю частку горада. Аднаўленне кантролю над Алепа парушыць забеспячэнне ўзброенай апазіцыі і радыкальных баевікоў і дазволіць сірыйскім уладам пачаць наступленне непасрэдна на пазіцыі "Ісламскай дзяржавы" - яны ляжаць усходней. Але такі поспех афіцыйнага Дамаска не выгадны яго апанентам - ЗША і дзяржавам ЕС, якія апошнія пяць гадоў рабілі ўсё магчымае, каб адхіліць Асада ад улады. Зараз гэтыя намганні могуць апынуцца дарэмнымі.

Сітуацыя ў Алепа ўжо прывяла да зрыву мірных перамоў па Сірыі, узмацнення жорсткасці рыторыкі паміж ключавымі гульцамі і серыі ўзаемных абвінавачанняў у гібелі мірнага насельніцтва горада. ЗША і саюзнікі заявілі, што адказнасць за смерць грамадзянскіх у Алепа нясуць Дамаск і Масква, Расія і Сірыя выступілі з абвінавачаннямі ў адказ. Усё ідзе да таго, што ў справе будзе разбірацца Міжнародны крымінальны суд.

Такіх абвінавачанняў у адрас праамерыканскай кааліцыі хутка можа стаць больш. У суседнім Іраку ў панядзелак пачалася маштабная аперацыя па вызваленні ад баевікоў "Ісламскай дзяржавы" стратэгічна важнага горада Масул. У наступленні ўдзельнічае армія Ірака і курдскія фарміраванні - усяго каля ста тысяч чалавек, а таксама авіяцыя ЗША, якая ўжо нанесла ўдары па жылых кварталах і нават жалобнай працэсіі. Ёсць загінуўшыя. Зараз саюзнікі знаходзяцца на подступах да Масула. Другую сталіцу "Ісламскай дзяржавы" чакае працяглая аблога і ўжо відавочна, што колькасць ахвяр - першым чынам, сярод мірнага насельніцтва - будзе каласальнай. Як і ў Алепа, у Масуле ісламісты выкарыстоўваюць грамадзянскіх у якасці жывога шчыта. У суботу стала вядома аб гібелі 300 мірных жыхароў, якімі радыкалы прыкрываліся ад сіл кааліцыі. Раней джыхадысты падпалілі завод па вытворчасці серы ў наваколлях горада, каб запаволіць наступленне ўрадавых сіл - каля тысячы чалавек атруціліся таксічнымі парамі. І гэта толькі пачатак. Паводле прыкладных ацэнак, усяго ў Масуле застаецца каля мільёна мірных грамадзян, якія не могуць пакінуць населены пункт з-за пагроз баевікоў.