"Дыпламатыя ў Беларусі" хутка на "Беларусь 1"

20 января 2019

Мастацтва дамаўляцца было і застаецца адным з самых каштоўных якасцяў сусветнай геапалітыкі. Так, у кожным кутку планеты, у кожнай дзяржаве свае законы, нюансы і асаблівасці. Але ёсць адзін непарушны пастулат, які аб'ядноўвае ўсіх, - гэта агульначалавечыя каштоўнасці.

Наколькі выразна зараз мы, беларусы, адчуваем каштоўнасць міру! Памяць народа і дзяржавы-заснавальніка Арганізацыі Аб'яднаных Нацый застаецца жывой і запатрабаванай. У Мінск едуць гаварыць і дамаўляцца па самых складаных пытаннях рэгіёна і нават шырэй - у фармаце Мюнхенскай канферэнцыі палітычныя эліты шукалі міжкантынентальнага спакою.

Усё цячэ, усё змяняецца. І Масква не адразу будавалася, і жалезныя заслоны звінелі абломкамі, і росчырк пяра ў Віскулях, наадварот, узводзіў новыя межы. У незалежных і суверэнных свой шлях, на якім прыходзіцца зноў і зноў даказваць сваю грунтоўнасць.

Голас дзяржавы - дыпламатычная служба. Аб станаўленні і развіцці беларускай знешняй палітыкі рыхтуецца вялікі матэрыял. Хутка на "Беларусь 1".