Як усцерагчы дзіця ад бяды на вуліцы і дома

23 июля 2017

Усё часцей дзіцячая цікаўнасць даводзіць да бяды. Апёкі, траўмы, утапленні і выпадзенні з вокнаў. Гэта не першы наш матэрыял на тэму. Але ў апошні час дзеці ўсё часцей трапляюць у сумную статыстыку праваахоўных органаў. Наша жыццё ўсё больш хуткае. І самыя маленькія, самыя цікаўныя - дзеці - усё часцей застаюцца самі сабе.

Як усцерагчы дзіця не толькі на вуліцы, але і дома. Калі малыш вось толькі што гуляў у Сетцы, а праз хвіліну або пару клікаў - амаль ахвяра. Такое паняцце, як грумінг, не так даўно патрапіла ва ўжытак праваахоўнікаў, але злачынствы сэксуальнага характару - ужо не першы год рэальнасць віртуальнай прасторы. Якія небяспекі ўтойвае бацькоўская няўважлівасць і як усцерагчы ад бяды сваё дзіця, разбіраўся Аляксандр Камовіч (відэа).