Лепшы па прафесіі

27 апреля 2013

Сёння на плошчах завода Ударнік прайшоў першы этап конкурсу прафесійнага майстэрства для  работнікаў холдынга Амкадор. Накрыць пачак запалак  шматтонным каўшом, выразаць на станку аб'ёмную ялінку і нават пагуляць на цяжкавагавых пагрузчыках у баскетбол - свае навыкі і прафесіяналізм прадэманстравалі прадстаўнікі рабочых прафесій: электразваршчыкі, аператары станкоў, вадзіцелі-выпрабавальнікі. Конкурс Лепшы па прафесіі  пройдзе ў два этапы па 11 намінацыях. Гэтае свята з 2008 года стала неад'емнай карпаратыўнай традыцыяй холдынга Амкадор.


Вынікі конкурсу стануць вядомыя толькі ў верасні. Падчас прафесійнага свята - Дня машынабудаўніка - тут правядуць заключны этап спаборніцтваў. Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы, граматы,  іх фота вывесяць на Дошку гонару.