Што нам прапаноўваюць у "плане перамогі", і да чаго ўсё гэта вядзе насамрэч?

6 сентября 2020
Беларусам прапанавалі так званую стратэгію, якая закліканая абяскровіць дзяржаву адразу з некалькіх бакоў. Завецца гэты дакумент "план перамогі". Акрамя заклікаў праводзіць рэгулярныя вулічныя маршы, ён утрымоўвае цэлы набор дзеянняў накшталт арганізацыі забастовак, няплаты падаткаў, адмовы ад прадуктаў харчавання і адзення, якое выраблена на дзяржпрадпрыемствах і гэтак далей. 

Прапаноўваецца апазіцыйна-настроеным грамадзянам арганізаваць нават свайго роду дзяржаву ў дзяржаве, са сваімі міністэрствамі. Увогуле, ёсць сур'ёзны намер залучыць у гэты праект самыя шырокія масы. Давайце паслухаем, што ж нам прапаноўваюць, і да чаго ўсё гэта вядзе насамрэч?


Тэгі:

#Выборы 2020