Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў унясенне змяненняў і дапаўненняў у Закон "Аб зваротах грамадзян і юрасоб"

19 июля 2015

Прэзідэнт на гэтым тыдні зацвердзіў унясенне змяненняў і дапаўненняў у Закон "Аб зваротах грамадзян і юрасоб". У прыватнасці, канкрэтызавана сфера дзеяння дакумента. Ён не будзе распаўсюджвацца на звароты, якія выцякаюць з адносін паміж работнікам і наймальнікам; зменены падыходы да вылічэння тэрмінаў пры разглядзе, удакладнены парадак працы з электроннымі зваротамі. Акрамя таго, напрыклад, удакладнены выдаткі, якія могуць быць спагнаны з заяўнікаў у выпадку сістэматычнага накіравання неабгрунтаваных зваротаў.