У Мюнхене сёння працягне працу штогадовая канферэнцыя па бяспецы

18 февраля 2017

Дыпламаты і кіраўнікі ваенных ведамстваў розных краін разам з некаторымі з іх лідараў будуць працягваць абмеркаванне ключавых пытанняў у ваеннай і гуманітарнай сферах. Сярод іх тэма ўзаемаадносін паміж Еўропай і Амерыкай, пытанне аб сітуацыі на Блізкім Усходзе, а таксама тэма рэалізацыі мінскіх пагадненняў наконт Данбаса. Акрамя таго, на сёння запланаваны шырокі шэраг двухбаковых сустрэч. Нагадаем, Беларусь у Мюнхене прадстаўляе пасол нашай краіны ў Германіі Дзяніс Сідарэнка.