2 красавіка прайшоў Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі

5 апреля 2015

Бягучы тыдзень характэрны і сімвалічнай датай. 2 красавіка - Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. 19 гадоў назад прэзідэнты дзвюх  краін падпісалі дагавор, які адыграў  важную ролю ў развіцці эканомік суседніх дзяржаў. І калі ў 90-я стабільныя эканамічныя сувязі былі наладжаны толькі з некалькімі расійскімі рэгіёнамі, то сёння паспяхова гандлюем   амаль з усімі.

У Расійскай Федэрацыі 11 нашых пасольстваў. За найноўшую гісторыю было падпісана больш за  150 двухбаковых пагадненняў у розных сферах. У 2008-ым годзе  беларуска-расійскі тавараабарот перавысіў адзнаку ў 35 мільярдаў долараў. Гэта быў абсалютны рэкорд за ўвесь час супрацоўніцтва пасля распаду Савецкага Саюза.

 

У Расію экспартуецца фактычна ўвесь асартымент беларускіх тавараў (больш чым 10 тысяч пазіцый). Пачынаючы  з 1996-га года,  аб'ём знешняга гандлю вырас без малога ў 6 разоў. Агульны тавараабарот у 2014-ым -  звыш 37-мі мільярдаў долараў. Па выніках мінулага года Беларусь увайшла ў пяцёрку асноўных гандлёвых партнёраў Расіі, саступіўшы толькі Кітаю, Нідэрландам, Германіі  і Італіі.