Пункт пропуску паміж Беларуссю і Літвой закрыецца на паўтара месяца

26 августа 2013
З 1 верасня па 15 кастрычніка пагранпераход Прывалка - Райгардас прыпыніць пропуск усіх відаў транспарту, а таксама грамадзян праз дзяржаўную мяжу. Гэта звязана з рэканструкцыяй на беларускім баку і ўкладкай новага асфальтавага пакрыцця. Дзяржпагранкамітэт просіць планаваць іншы маршрут руху.