Жніво -2018. Беларускім аграрыям засталося прыбраць усяго чвэрць плошчаў

10 августа 2018

Жніво -2018 праходзіць удвая хутчэй за леташняе. Беларускім аграрыям засталося прыбраць усяго чвэрць плошчаў.

На сёння вага каравая 4 млн 312 тысяч тон збожжа. Самы высокі намалот у сталічнага рэгіёна - мільён 136 тысяч тон. Самая хуткая - Брэсцкая вобласць - масавую ўборку практычна завяршыла. На яе рахунку 895 тысяч тон хлеба. Гродзенскі рэгіён традыцыйна лепшы па ўраджайнасці - у сярэднім з гектара тут збіраюць 29,4 цэнтнера. Віцебскай і Магілёўскай абласцям пакуль атрымалася пераадолець планку паўмільёна тон.