Дзень вялікага спорту - сёння ў Магілёве

20 марта 2013
Сем самых моцных. Па адной камандзе з кожнай вобласці і адна сталічная. Наперадзе ў іх 4 дні, каб высветліць, хто ж атрымае права назвацца чэмпіёнам гэтага года ў сваёй узроставай катэгорыі.
Сёлета Магілёў прымае каманды старэйшай узроставай групы. А гэта ўжо бліжэй да сур'ёзнага хакея. Хоць варта адзначыць, што і малыя часам могуць даць фору прафесійным хакеістам. Прынамсі, у волі да перамогі.
Усе ўдзельнікі турніру ўжо прыехалі.
Урачыстае адкрыццё адбудзецца праз пару гадзін. Лёд чакае хакеістаў, трыбуны - гледачоў. У тым, што будзе аншлаг, арганізатары не сумняваюцца.
І традыцыйна дзяцей чакаюць не толькі баталіі ў Лядовым палацы, але і насычаная культурная праграма. Ну а Прэзідэнцкі спартыўны клуб як заўсёды паклапаціўся, каб усе ўдзельнікі спаборніцтваў пасля заканчэння атрымалі падарункі і каштоўныя прызы.