Зялёную карту для турэцкіх бізнесменаў ствараюць у Беларусі

10 августа 2015

З гэтай мэтай у Магілёў сёння прыбылі прадстаўнікі Савета па знешнеэканамічных сувязях пры Міністэрстве эканомікі Турцыі. На сустрэчы гаварылі аб стварэнні на тэрыторыі СЭЗ "Магілёў" прамысловай зоны для кампаній з турэцкімі інвестыцыямі. Тут ужо паспяхова працуюць некалькі прадпрыемстваў па выпуску хатняга тэкстылю, ушчыльняльніка для вокнаў, сродкаў асабістай гігіены. Паводле слоў турэцкіх бізнесменаў, у рэгіёна шмат магчымасцяў для рэалізацыі сумесных праектаў.

Удзельнікі сустрэчы наведалі магілёўскія прадпрыемствы, якія працуюць пры падтрымцы турэцкіх інвестыцый. Ацанілі магчымыя пляцоўкі для супрацоўніцтва. Імпульс адносінам дасць і беларуска-турэцкі інвестфорум, які, як чакаецца, пройдзе ў Стамбуле ў лістападзе.