Заканадаўчая база ў Еўразійскім саюзе павінна ісці наперадзе эканамічных працэсаў

19 февраля 2015

Яе гарманізацыя і ўніфікацыя сталі адной з асноўных тэм на сустрэчы ў Маскве. Кіраўнік Савета Рэспублікі Беларусі Міхаіл Мясніковіч, кіраўнік расійскага МЗС і кіраўнікі абедзвюх палат парламента Расіі гаварылі, што развіццё заканадаўства не павінна адставаць ад эканамічнай інтэграцыі. Пазіцыя Беларусі застаецца нязменнай. Мэта Саюза - фарміраванне агульнага рынку без вынятак і абмежаванняў.

Міхаіл Мясніковіч, старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

"Калі ў аднабаковым парадку прымаюцца нарматыўна-прававыя акты, якія закранаюць гандлёвыя або інвестыцыйныя праекты і ствараюць няроўныя ўмовы для гаспадарчых суб'ектаў - гэта ўжо не агульны рынак. Беларусь выступала і выступае - гэта пазіцыя нашага Прэзідэнта - за тое, каб у ЕАЭС быў агульны рынак тавараў, паслуг, рабочай сілы і капіталаў без вынятак і абмежаванняў. Вось гэта як бы мэта, а ўжо зваротным рахункам трэба разгортваць так званыя дарожныя карты".

Найбольш актуальны кірунак уніфікацыі заканадаўства - супрацоўніцтва ў галіне прамысловай кааперацыі. Асаблівая ўвага будзе надавацца інавацыйнаму складальніку і навукова-тэхнічнаму прагрэсу. Гэтыя пытанні будуць вынесены на парадак дня 2-га рэгіянальнага форуму. Па дамоўленасці з Саветам Федэрацыі Расіі ён адбудзецца восенню гэтага года ў Ніжнім Ноўгарадзе.