Паўднёвыя гаспадаркі Цэнтральнага рэгіёна - лідары па намалоце і па ўраджайнасці

30 июля 2019

Уборачная  ў Беларусі ў самым разгары. Апрацавана ўжо больш за 40 % плошчаў. Паўднёвыя гаспадаркі Цэнтральнага рэгіёна - лідары, як па намалоце, так і па ўраджайнасці. З гектара прыбіраюць 81 цэнтнер. Там паралельна са жнівом рыхтуюць плошчы пад азімыя  - вызваляюць палі ад саломы, каб пачаць уносіць  мінеральныя ўгнаенні. Тэхніку задзейнічаюць па максімуме, бо хутка пачнецца і трэці ўкос траў. 

А на ўсходзе краіны актыўна прыбіраюць лён. У Магілёўскай вобласці чакаюць ураджай у 28 тысяч тон трасты, частку сыравіны адправяць на Аршанскі льнокамбінат.