ПАР мае намер вывесці адносіны з Беларуссю на стратэгічны ўзровень

21 ноября 2013

Гэта стала вядома па выніках пасяджэння Сумеснага беларуска-паўднёваафрыканскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Бакі падпісалі сумесны пратакол, у якім замацаваны перспектыўныя кірункі двухбаковага ўзаемадзеяння. І сёння ж у Мінску прайшоў беларуска-паўднёваафрыканскі бізнес-форум.


Заўтра дэлегацыя з ПАР азнаёміцца з прамысловым і сельскагаспадарчым патэнцыялам нашай краіны. Зрэшты, сваю місію ў Беларусі паўднёваафрыканскія дыпламаты ўжо называюць паспяховай.