Выстава ваеннай тэхнікі і ўзбраення МILEX-2019 увайшла ў актыўную стадыю

17 мая 2019

Пытанні кааперацыі прадпрыемстваў Беларусі і Расіі, работа на экспарт і найноўшыя распрацоўкі айчынных прадпрыемстваў. Выстава ваеннай тэхнікі і ўзбраення МILEX-2019 увайшла ў актыўную стадыю. Напярэдадні шэраг беларускіх прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу правялі адкрытыя прэзентацыі сваёй прадукцыі. Сістэмы кіравання, новыя аўтамабілі і ўнікальныя ракеты. У рамках выставы адбылося і пасяджэнне міждзяржаўнай камісіі па ваенна-эканамічным супрацоўніцтве АДКБ. Шматлікія праекты дзвюх краін ужо паступілі на ўзбраенне армій.

Генадзь Казакоў, дырэктар ААТ "АГАТ-сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынга "Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання": "З'явіліся навінкі, на адкрытай пляцоўцы выстаўлены радыёрэлейны комплекс і ў цэлым радыёрэлейная станцыя "Сасна-2", якая забяспечыць сустрэчную работу з вузламі сувязі РФ і дадзеная станцыя будзе прымяняцца на вучэннях "Шчыт Саюза - 2019" і будуць прымяняцца як у рамках рэгіянальнай групоўкі войскаў, так і ў рамках АДКБ".

Як адзначылі эксперты, МILEX ужо стаў найбуйнейшай пляцоўкай для рашэння пытанняў у сферы ваенна-прамысловага комплексу ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне. Сёння ж на асноўных плошчах форуму пройдуць прэзентацыі стралковай зброі і сістэм кібербяспекі.