Н. Эйсмант аб рабочым графіку Прэзідэнта, вялікай нарадзе па COVID-19 і аб тым, як яна нядаўна перанесла каранавірус

20 октября 2021

Кіраўнік дзяржавы і далей працягне наведванне бальніц, дзе праходзяць лячэнне пацыенты, якія захварэлі на каранавірус. 

Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрв'ю нашаму  тэлеканалу сёння распавяла прэс-сакратар  Прэзідэнта Наталля Эйсмант. 

Нашы карэспандэнты скарысталіся магчымасцю і пасля наведвання кіраўніком дзяржавы медустаноў задалі некалькі пытанняў яго прэс-сакратару.

Рабочы графік і фармат наведвання не змяняецца, Прэзідэнт, як і раней,  ідзе ў чырвоныя зоны, размаўляе з урачамі і падтрымлівае пацыентаў. Пракаменціравала Наталля Эйсмант і кадры, якія найчасцей абмяркоўваюцца ў інтэрнэце, дзе, напрыклад, Аляксандр Лукашэнка быў без пальчатак. Прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы адкрыта распавяла і пра тое, як нядаўна перанесла каранавірус, як праходзіла яе лячэнне. А яшчэ раскрыла некаторыя падрабязнасці ўчарашняй вялікай нарады па каранавіруснай тэматыцы, што ж насамрэч маецца на ўвазе пад гучным загалоўкам "згубілі Прэзідэнта", які растыражавалі тэлеграм-каналы. 


Асноўныя тэмы інтэрв'ю:  


- Прэс-сакратар Прэзідэнта распавяла, як нядаўна перанесла COVID-19

- Прынцып  Прэзідэнта: Усё павінна быць добраахвотна 

- А. Лукашэнка працягне наведваць бальніцы, дзе лечаць каранавірусных пацыентаў

- Н. Эйсмант распавяла, чаму некаторы час Прэзідэнт не выказваўся па тэме COVID-19