Сустрэча памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з дэлегацыяй Кітайскай дзяржаўнай чыгуначна-інжынернай карпарацыі

28 марта 2014

Сёння адбылася сустрэча памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Усевалада Янчэўскага з дэлегацыяй Кітайскай дзяржаўнай чыгуначна-інжынернай карпарацыі (CREC) на чале са спадаром Чжаа Цзіньсянам. На сустрэчы былі абмеркаваны пытанні наладжвання доўгатэрміновага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы тэлекамунікацый, у тым ліку з прыцягненнем прамых інвестыцый кітайскага боку. CREC з'яўляецца адной з вядучых дзяржаўных кампаній у Кітаі (больш як 280 тысяч працаўнікоў) і ўваходзіць у топ-100 найбуйнейшых карпарацый свету. Толькі ў 2013 годзе карпарацыяй было заключана кантрактаў па ўсім свеце больш чым на 150 млрд долараў ЗША, рэалізавана - на 87,5 млрд долараў. У сферы інтарэсаў кампаніі: стварэнне і мадэрнізацыя чыгуначнай і іншай транспартнай інфраструктуры, тэлекамунікацыі, капітальнае будаўніцтва, кансалтынгавыя паслугі, разведка і здабыча карысных выкапняў. У праграме візіту кітайскай дэлегацыі таксама запланаваны сустрэчы ў Міністэрстве транспарту і камунікацый, Беларускай чыгункі, Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі.