Валагодская вобласць Расіі закупіць у МАЗа больш за 120 нізкападлогавых аўтобусаў

5 июня 2018

Валагодская вобласць Расіі неўзабаве закупіць у Мінскага аўтамабільнага завода больш за 120 нізкападлогавых аўтобусаў. Пра гэта паведаміў сёння журналістам губернатар расійскага рэгіёна Алег Куўшыннікаў.

На сустрэчы з Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам абмяркоўвалася пашырэнне супрацоўніцтва. Як заявіў Кіраўнік дзяржавы, Беларусь і Валагодская вобласць могуць распрацаваць новыя сумесныя вытворчасці ў інтарэсах усёй Расіі.

Расійскі рэгіён прывёз пакет прапаноў, якія абмяркоўваюцца з найбуйнейшымі беларускімі кампаніямі. Сёння госці з Валагодскай вобласці прымуць удзел і ў адкрыцці выставы "Белагра".